Áåëàðóñü . Ôàêòû

Беларусы замежжа

Паводле інфармацыі розных крыніц, на сенняшні дзень колькасць беларускай дыяспары ў свеце складае каля 2,5 млн. чалавек і мае найбольшую прадстаўленасць у суседніх і гістарычна звязаных з Беларуссю краінах – Расіі, дзяржавах Балтыі, Украіне, Польшчы, Казахстане, Узбекістане, Малдове.

У многіх краінах свету існуюць грамадскія аб'яднанні беларусаў, якія ажыццяўляюць розную сацыяльна-культурную дзейнасць. Большасць такіх грамадскіх аб'яднанняў актыўна дзейнічаюць у краінах СНД і Балтыі. Беларуская дыяспара прысутнічае таксама ў краінах далекага замежжа – Аўстраліі, Аўстрыі, Аргентыне, Вялікабрытаніі, Германіі, Канадзе, Нідэрландах, ЗША, Польшчы і іншых.

У верасні 2014 г. створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, першае пасяджэнне якога адбылося ў ліпені 2015 г.

Аб другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі па справах беларусаў замежжа

Закон аб беларусах замежжа

Палажэнне аб Кансультатыўным савеце па справах беларусаў замежжа пры МЗС Рэспублікі Беларусь

Склад Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС Рэспублікі Беларусь

Акаўнт «Беларусы ў свеце» ў сацыяльная сетцы Facebook