Памер шрыфта:

Сістэма падтрымкі экспарту

У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма падтрымкі экспарту, працуюць спецыялізаваныя інстытуты ў галіне экспартнага крэдытавання, лізінгу, страхавання экспартных рызык – ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", ААТ "Прамагралiзiнг", БРУПЭIС "Белэксiмгарант".

Сістэма падтрымкі экспарту ўключае ў сябе наступныя фінансавыя механізмы:

— экспартнае крэдытаванне і страхаванне экспартных рызык з дзяржаўнай падтрымкай (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)");

— Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2019 г. № 467 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" дадзена права выдаваць экспартныя крэдыты на суму не менш за 200 млн.долараў ЗША на ўмовах, вызначаных Указам № 534.

— страхаванне экспартных рызык з дзяржаўнай падтрымкай ажыццяўляецца ўпаўнаважанай страхавой кампаніяй БРУПЭIС "Белэксимгарант". 

— кампенсацыя часткі працэнтаў па крэдытам і лізінгавым плацяжам спажыўцам беларускай прадукцыі з выкарыстаннем рэсурснай і кліенцкай базы замежных банкаў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2009 г. № 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, зробленых у Рэспубліцы Беларусь");

— пакрыццё за кошт бюджэтных сродкаў да 50% выдаткаў экспарцераў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах) і правядзенню ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 412 ад 14 лiстапада 2019 г. "Аб падтрымцы экспарту"); 

— фінансаванне за кошт бюджэтных сродкаў часткі выдаткаў па арганізацыі нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2012 г. № 384 "Аб некаторых пытаннях выставачнай і кірмашовай дзейнасці").

ІРУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн" и Беларуская гандлёва-прамысловая палата прадастаўляюць беларускім арагнізацыям комплексную інфармацыйна-маркетынгавую падтрымку ў знешнеэканамічнай дзейнасці.

У мэтах прадстаўлення экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь створаны інфармацыйны партал Export.by – комплексная віртуальная выстаўка беларускіх арганізацый, тавараў і паслуг.

Усебаковую падтрымку экспарцерам па выхаду і замацаванню пазіцый на знешніх рынках аказваюць МЗС і замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы