Áåëàðóñü . Ôàêòû

Беларусь-Казахстан

Вядзецца актыўны дыялог паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан. На рэгулярнай аснове ўжыццяўляецца абмен візітамі на найвысокім і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў Беларусі і Казахстана, у т.л. у рамках СНД, АДКБ, Еўразійскай інтэграцыі. Афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан у г.Мінск у лістападзе 2017 г. і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у г.Астану ў кастрычніку 2013 г. пацвердзілі стратэгічны характар адносін паміж дзвюмя краінамі. У 2017 годзе Беларусь прыняла ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ЭКСПО-2017» (г.Астана). 

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 16 верасня 1992 г. У 1997 годзе адкрыта Амбасада Рэспублікі Беларусь у Казахстане. Амбасада Рэспублікі Казахстан у нашай краіне адкрыта ў 1995 годзе. Дамоўна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва на сённяшні дзень утрымвае больш за 60 міжнародных дамоў і дакументаў.

Казахстан займае трэцяе месца па аб'ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД пасля краін-суседзяў і ключавых гандлёвых партнёраў – Расіі і Украіны.

У 2017 годзе аб'ем знешняга гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Казахстан склаў 689,1 млн. даляраў. Пры гэтым беларускі экспарт у Казахстан — 592,2 млн. долараў.

Вядучыя пазіцыі экспарту ў Казахстан у 2017 годзе склалі: трактары і седлавыя цягачы; малако і малочныя прадукты; машыны і механізмы для прыбірання і малацьбы сельскагаспадарчых культур; аўтамабілі грузавыя; мэбля.

За студзень-лiстапад 2018 г. тавараабарот склаў 831,7 млн. долараў, у тым ліку беларускі экспарт – 728,9 млн. долараў.

На тэрыторыі Казахстана функцыянуюць 8 буйных сумесных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі і абсталявання (ААТ «БелАЗ», ААТ «МТЗ», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «МАЗ», ААТ «УКХ «Бабруйскаграмаш» і інш.).

На рынку Казахстана шырока прадстаўлены тавары вядомых беларускіх гандлёвых марак «Контэ», «Марка», «Мілавіца», «Марк Фармель», «Пінскдрэў», «Гомельдрэў», «Керамін», «Беллесвыраб», «Алютэх», «Камунарка», «Санта-Брэмар», а таксама мяса-малочная прадукцыя вядучых айчынных вытворцаў.

У цэлым, тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае каля 40 суб'ектаў, створаных з удзелам беларускага капіталу, а таксама больш за 170 дылерскіх арганізацый.