Памер шрыфта:

Міжнароднае эканамічнае і міжнароднае прыватнае права

— ЮНСІТРАЛ

Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ) была заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1966 годзе. Асноўная задача ЮНСІТРАЛ — садзейнічанне ўніфікацыі права міжнароднага гандлю.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ЮНСІТРАЛ з'яўляюцца:

♦ Мiжнародная купля-продаж тавараў і сумежныя здзелкі;
♦ Міжнародныя перавозкі грузаў;
♦ Міжнародны камерцыйны арбітраж і пагаджальная працэдура;
♦ Вырашэнне спрэчак паміж інвестарам і дзяржавай;
♦ Дзяржаўныя закупкі і развіццё інфраструктуры;
♦ Кантракты на будаўніцтва;
♦ Міжнародныя плацяжы;
♦ Электронны гандаль;
♦ Неплацежаздольнасць і банкруцтва

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам ЮНСІТРАЛ з 2004 года.

Міністэрства замежных спраў сумесна з ЮНСІТРАЛ пры падтрымцы Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене арганізавала 4-5 снежня 2018 г. у Мінску рэгіянальную канферэнцыю па арбітражу і медыяцыі.

Партнёрамі канферэнцыі выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў і Прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

Асноўная мэта мерапрыемства — аказаць садзейнічанне дзяржавам рэгіёну Усходняй Еўропы ва ўсталяванні кантактаў з міжнароднымі арбітражнымі органамі, зрабіць больш эфектыўным абарону інтарэсаў дзяржаў і прадпрыемстваў у арбітражных інстытутах, пашырыць веды прадстаўнікоў дзяржаўных органаў аб арбітражным і медыяцыйным механізмах вырашэння спрэчак.

У цяперашні час Міністэрства замежных спраў сумесна з ЮНСІТРАЛ (пры падтрымцы АБСЕ и ПРААН) ажыццяўляюць падрыхтоўку да правядзення ў 2020 годзе ў Мінску регіянальнай канферэнцыі па тэматыцы электроннага гандлю.

— Гаагская канферэнцыя па міжнародным прыватным праве (ГКМПП)

ГКМПП створана ў 1893 годзе па ініцыятыве Урада Нідэрландаў і з'яўляецца адной з найстарэйшых міжнародных арганізацый. У рамках ГКМПП прынята каля 40 міжнародных дагавораў у сферы міжнароднага прыватнага права, якія ўсталёўваюць правілы ў дачыненні да юрысдыкцыі, прызнання і выканання замежных судовых рашэнняў, а таксама супрацоўніцтва ў галіне права і правасуддзя.

У цяперашні час членамі ГКМПП з'яўляюцца 82 дзяржавы і 1 рэгіянальная арганізацыя эканамічнай інтэграцыі.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам ГКМПП з 12 ліпеня 2001 г. і ўдзельніцай 10 міжнародных дагавораў у рамках Арганізацыі:

♦ Статут Гаагскай канферэнцыі па міжнародным прыватным праве 1955 года;
♦ Канвенцыя па пытаннях грамадзянскага працэсу 1954 года;
♦ Канвенцыя, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, 1961 года;
♦ Канвенцыя аб уручэнні за мяжой судовых і пазасудовых дакументаў па грамадзянскіх або гандлёвых справах 1965 года;
♦ Канвенцыя аб праве, прыдатным да дарожна-транспартных здарэнняў, 1971 года;
♦ Канвенцыя аб атрыманні за мяжой доказаў па грамадзянскіх і гандлёвых справах 1970 года;
♦ Канвенцыя аб грамадзянска-прававых аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей 1980 года;
♦ Канвенцыя аб міжнародным доступе да правасуддзя 1980 года;
♦ Канвенцыя па абароне дзяцей і супрацоўніцтве ў адносiнах да мiжнароднага ўсынаўлення 1993 года;
♦ Канвенцыя аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і 2007 года.

У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнымі органамі, адказнымі за супрацоўніцтва з ГКМПП, з'яўляюцца МЗС (агульная каардынацыя) і Міністэрства юстыцыі (спецыяльныя пытанні).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы