Памер шрыфта:

Беларусь і Кыргызстан

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай устаноўлены 21 студзеня 1993 г.

У лістападзе 2006 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Кыргызстана. Візіт Прэзідэнта Беларусі прайшоў у кастрычніку 2008 г.У кастрычніку 2014 г., верасні 2016 г., красавіку 2017 г. і лістападзе 2019 г. у рамках правядзення пасяджэнняў інтэграцыйных органаў у Мінску і Бішкеку, адбыліся рабочыя сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Кыргызстана. У лістападзе 2017 г. і 2023 г. Прэзідэнт Кыргызстана наведаў з рабочым візітам Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

У 2001 годзе адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Кыргызстана ў Беларусь.У лістападзе 2018 г., у чэрвені 2020 г., ў маі 2021 г. чэрвені 2022 г. у г.Мінску Прэм'ер-міністр Кыргызстана прыняў удзел у пасяджэнні інтэграцыйных органаў. У сакавіку 2017 г., жніўні 2019 г., 2021 г. і 2022 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане. У рамках пасяджэнняў ЕМПС у лютым 2021 г. у Алматы і ў лістападзе 2021 г. у Ерэване адбыліся двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Кыргызстана.

У кастрычніку 2023 г. адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі парламента Кыргызстана ў Беларусь на чале са спікерам. У рамках мерапрыемстваў Міжпарламенцкай асамблеі СНД у лістападзе 2023 г. Кыргызстан наведала беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У ліпені 2023 г. прайшлі першыя Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Кыргызстане.

Міжурадавая Беларуска-Кыргызская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве створана ў 2000 годзе. Адзінаццатае паседжанне камісіі прайшло ў жніўні 2023 г. у г.Мінску.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Кыргызстане прадстаўлена 71 суб'ектам гаспадарання. Рэалізуюцца кааперацыйныя праекты па сумеснай вытворчасці ліфтаў і зборцы трансфарматараў.


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы