Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешні гандаль / Тарыфнае рэгуляванне

Тарыфнае рэгуляванне

Мытна-тарыфнае рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Элементамі мытна-тарыфнага рэгулявання з’яўляюцца: 

  • Адзіная таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС; 
  • Адзіны мытны тарыф ЕАЭС; 
  • Адзіныя правілы вызначэння краіны паходжання. 

У Еўразійскім эканамічным саюзе на адзінай мытнай тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС прымяняюцца адзіныя меры мытна-тарыфнага рэгулявання. 

Паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў у сферы мытна-тарыфнага рэгулявання ў адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскай эканамічнай камісіі перададзены наднацыянальнаму органу – Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Рашэнні ЕЭК уваходзяць у дагаворна-прававую базу ЕАЭС і падлягаюць непасрэднаму прымяненню на тэрыторыях дзяржаў-членаў ЕАЭС. 

Рашэнні ЕЭК і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета публікуюцца на афіцыйным інтэрнет-сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі – афіцыйнай крыніцы апублікавання рашэнняў і матэрыялаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза.