Áåëàðóñü . Ôàêòû

Беларусь-Узбекістан

ДДыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан усталяваны 21 студзеня 1993 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан адкрыта ў лютым 1994 г. 

Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь пачало сваю работу ў сакавіку 2018 года.

У 2017 годзе тавараабарот з Узбекістанам склаў 130,9 млн. долараў, у тым ліку экспарт – 96,1 млн. долараў.

У студзені – лістападзе 2018 г. аб'ём двухбаковага тавараабароту Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан склаў 145,2 млн. долараў, у тым ліку экспарт – 106,3 млн. долараў.

Ва Узбекістан экспартуюцца пераважна трактары, шасі кузава, часткі і прыналежнасці для трактароў, цукар, лесаматэрыялы, дарожная і будаўнічая тэхніка, мяса птушкі, пліты драўляна-стружачныя, бытавая апаратура неэлектрычная для прыгатавання ежы, аўтамабілі грузавыя, лекавыя сродкі, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння.

Аснову імпарту з Узбекістана складаюць баваўняная пража, вінаград свежы і сушаны, сумесі арэхаў або сушаных пладоў, тэкстыль, трыкатажныя палотны, сокі, трубкі медныя. 

У жніўні 2018 г. у г.Ташкенце адбылося шостае пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. 

У верасні 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка ў Рэспубліку Узбекістан. У межах візіта падпісаны 19 двухбаковых дакументаў у розных сферах супрацоўніцтва.

З 2017 года на тэрыторыі Рэспублікі Узбекістан дзейнічаюць дзве зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі з удзелам беларускага капіталу – СП ТАА «AMKODOR-AGROTEXMASH» і СП ТАА «UzBelAgromash», з 2018 года – таксама прадпрыемства па вырабу абутку “UzShoes”, заснавальнікам якога з’яўляецца беларускі холдынг “Марка”.

У верасні 2018 года ў Ташкенце прэзідэнтамі Беларусі і Ўзбекістана адкрыты новы завод па зборке тэхнікі “Амкадор”.