Памер шрыфта:

Барацьба з гандлем людзьмі

Гандаль людзьмі з’яўляецца адным з найбольш небяспечных глабальных выклікаў сучаснасці.

Гэта транснацыянальнае злачынства, якое займае ў крымінальным свеце, лідзіруючыя пазіцыі па прыбытковасці. Паводле даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МОМ), у сучасным свеце налічваецца ад 21 да 36 мільёнаў ахвяраў гандлю людзьмі. 

Барацьба з гандлем людзьмі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне.

У 2005 годзе на Саміце тысячагоддзя ААН Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выступіў з ініцыятывай аб актывізацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

З 2006 года міжнародная супольнасць здзейсніла рашучыя меры па ўмацаванні сумесных намаганняў супраць гандля людзьмі, шмат якіх ініцыявала Беларусь.

Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці (УНП ААН) па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы