Памер шрыфта:

Беларусь і Узбекістан

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан устаноўлены 21 студзеня 1993 г. Пасольства Беларусі ў Узбекістане адкрылася ў лютым 1994 года. Пасольства Узбекістана ў Беларусі пачало работу ў сакавіку 2018 года.

Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва на сёння складаецца з больш як 140 дагавораў і дакументаў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы тройчы наведваў Узбекістан з афіцыйнымі візітамі (1994, 2018 і 2024 гады), тройчы з рабочымі.

Развіваецца інтэнсіўны дыялог па лініі ўрадаў і парламентаў дзвюх краін. 

Сумесная міжурадавая камісія па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан паспяхова працуе з 2007 года. Рэгулярна праводзяцца яе пасяджэнні. 

Актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, важным механізмам якога выступае Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. 

З улікам дасягнутага высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ў 2026 годзе кіраўнікамі дзвюх дзяржаў падпісана Дэкларацыя аб устанаўленні стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. Бакамі прынята Дарожная карта супрацоўніцтва на 2026–2030 гады. 

Узбекістан займае трэцяе месца ў аб'ёме знешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД. 

Ва Узбекістане рэалізуецца шэраг сумесных праектаў у галіне кааперацыі. Найбольш значнымі з іх з'яўляюцца вытворчасць мяса птушкі, лакалізаваныя зборкі трактароў «Беларус» і кар'ернай тэхнікі, вытворчасць кабельна-правадніковай прадукцыі.

Ва Узбекістане функцыянуюць тавараправодныя сеткі прадукцыі беларускіх вытворцаў: МТЗ, МАЗ, БелАЗ, Атлант, Гефест, тэкстыльнай прадукцыі, бытавой хіміі. Функцыянуе сетка магазінаў беларускіх прадуктаў.

Нарошчваецца супрацоўніцтва ў галінах адукацыі, культуры, спорту, турызму, маладзёжнай палітыкі, у навукова-тэхнічнай сферы.


Вярнуцца да асноўнага артыкула.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы