Памер шрыфта:

Беларусь і Малдова

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова ўсталяваныя 19 лістапада 1992 г.
 
Паміж дзяржавамі заключана больш за 80 дагавораў і пагадненняў, якія рэгулююць пытанні прававых адносін.
 
У 2019 годзе Прэзідэнт Малдовы двойчы наведаў Беларусь з рабочымі візітамі, у тым ліку прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.
 
У красавіку 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Малдову. Кіраўнікі дзяржаў праводзілі таксама двухбаковыя сустрэчы ў рамках мерапрыемстваў па лініі СНД і ЕАЭС.

У кастрычніку 2018 г. адбыўся рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь малдаўскай урадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Малдова.

Для Малдовы Беларусь з'яўляецца адным з асноўных партнёраў па закупках вінаробчай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Малдаўскі рынак з'яўляецца традыцыйным для паставак беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і камунальнай тэхнікі, ліфтавага абсталявання, фармацэўтычнай прадукцыі і інш.

З 2009 года ААТ «МТЗ» сумесна з малдаўскай кампаніяй «Аграферматэх» рэалізуецца праект па зборцы ў Малдове садова-вінаградарскай мадыфікацыі трактара на базе трактаракамплектаў «Беларус-921» Смаргонскага аўтаагрэгатнага завода.

У 2012 годзе ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу» «Белкамунмаш» пачата зборка тралейбусаў у г.Кiшынёве.
 
З 2016 года ў сталіцы Малдовы ажыццяўляецца таксама зборка бесправадных тралейбусаў на аўтаномным ходзе.
 
У 2020 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай склаў 204,1 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт тавараў - 132,6 млн. долараў.
 
З Беларусі ў Малдову экспартуюцца нафтапрадукты, тытунёвыя вырабы, трактары, лесаматэрыялы; імпартуюцца – віны, спіртныя напоі, кукуруза, садавіна. 
 

Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы