Беларусь і Азербайджан
Актыўна развiваецца супрацоўнiцтва памiж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай па ўсіх напрамках, што ўяўляюць узаемную цікавасць.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 11 чэрвеня 1993 г. З 2006 года адбылося 10 візітаў на найвышэйшым узроўні, 4 візіты Прэм’ер-міністра Республiкi Беларусь у Азербайджан, 11 пасяджэнняў Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У 2021 годзе гандлёвы абарот памiж Беларуссю і Азербайджанам дасягнуў 885,5 млн.долараў, у т.л. экспарт беларускіх тавараў – 478,0 млн. долараў.
Асноўнымі беларускімі экспартнымі таварнымі пазіцыямі ў Азербайджан з'яўляюцца: вагоны маторныя і несамаходныя чыгуначныя ці трамвайныя, пліты драўнянавалакністыя, масла сметанковае, лекавыя сродкі, мэбля, лесаматэрыялы ўздоўжраспілаваныя, ялавічына, трансфарматары электрычныя, сыры і тварог.
Беларусь імпартуе з Азербайджана палімеры прапілену, таматы, моцныя спіртныя напоі, садавіну, арэхі, згатаваныя ці кансерваваныя, садавіну свежую, сокі фруктовыя і гароднінныя і іншае.
З 2007 года пачалася рэалізацыя шэрагу сумесных праектаў у галіне вытворчай кааперацыі: у Азербайджане створана зборачная вытворчасць трактароў і іншай техник. Лідэрам беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў галіне вытворчай кааперацыі з’яўляецца Гянджынскі аўтамабільны завод.
Тавараправодная сетка беларускіх вытворцаў на рынку Азербайджана прадстаўлена 5 суб’ектамі і 45 дылерамі, якія прадстаўляюць інтарэсы больш за 50 беларускіх экспарцёраў.
Вярнуцца да асноўнага артыкулу
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by