Памер шрыфта:

Беларусь і Арменія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 г. Паміж краінамі падпісана каля 70 пагадненняў у розных сферах супрацоўніцтва. 

Ажыццяўляецца абмен візітамі на найвышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў, кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Арменіі, у тым ліку на пляцоўках ЕАЭС і СНД.

У лістападзе 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў Арменію для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, дзе прэзентаваў прыярытэтныя напрамкі старшынства нашай краіны ў АДКБ у 2023 годзе.

У кастрычніку 2022 года Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Арменія Ніколам Пашынянам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-армянскага супрацоўніцтва.

13-е пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія праведзена ў Мінску ў чэрвені 2023 года.

Арменія – важны партнёр Беларусі на Паўднёвым Каўказе. Умацаванне ўзаемаадносін з гэтай краінай адпавядае доўгатэрміновым знешнепалітычным і знешнеэканамічным прыярытэтам Беларусі.

У Арменіі сфарміравана разгалінаваная тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў. 

16-е пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве адбылося ў Ерэване ў верасні 2022 года.


Вярнуцца да асноўнага артыкула.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы