Права міжнародных дагавораў
У сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь практыка заключэння міжнародных дагавораў пачалася з моманту ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — з 1 студзеня 1919 г.
16 студзеня 1921 г. быў падпісаны Дагавор паміж БССР і РСФСР аб ваенным і гаспадарчым саюзе, у якім на аснове права народаў на самавызначэнне прызнавалася незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў.
30 снежня 1922 г. чатыры рэспублікі, уключаючы БССР, падпісалі Дагавор аб утварэнні СССР. Замежныя справы перадаваліся рэспублікамі ў вядзенне Саюза.
Зноў паўнамоцтвы ў галіне знешніх зносін БССР атрымала 1 лютага 1944 г.
26 чэрвеня 1945 г. Народны камісар замежных спраў БССР К.Кісялёў падпісаў Статут ААН ад імя БССР як самастойнага суб'екта міжнародных адносін і міжнароднага права.
Усяго з 1944 года па 1991 гады БССР заключыла 156 міжнародных дагавораў.
27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, якой 25 жніўня 1991 г. быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. 8 снежня 1991 г. Беларусь падпісала пагадненне аб стварэнні СНД, а 10 снежня таго ж года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дэнансаваў Дагавор аб стварэнні СССР 1922 года.
Беларусь аўтаматычна стала правапераемнікам па дагаворах БССР.
Па стане на 1 студзеня 2024 г. Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў 2 750 двухбаковых і 1 400 шматбаковых міжнародных дагаворах.
У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь падпісала 72 двухбаковых міжнародных дагавора і 20 шматбаковых міжнародных дагавора, уключаючы 8 – у рамках СНД, 11 – у ЕАЭС, 1 – паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і трэцім бокам (Іран).
У снежні 2018 г. уступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь.
На яго аснове МЗС падрыхтаваў падрабязныя метадычныя рэкамендацыі, якія тлумачаць парадак дзеянняў дзяржаўных органаў на ўсіх этапах работы з міжнароднымі дагаворамі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by