Беларусь і Узбекістан
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан усталяваны 21 студзеня 1993 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан адкрыта ў лютым 1994 г. Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь пачало працу ў сакавіку 2018 г.
Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва на сённяшні дзень змяшчае больш за 70 міжнародных дагавораў і дакументаў.
Беларусь і Узбекістан падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог, канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках. На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў Беларусі і Узбекістана, у т.л. у рамках ШАС, СНД, еўразійскай інтэграцыі.
У верасні 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка у Рэспубліку Узбекістан. 31 ліпеня – 1 жніўня 2019 г. праведзены афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Ш.М.Мірзіёева.
У 2023 г. адбыўся шэраг сустрэч Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка і Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Ш.М.Мірзіёева ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў.
У ліпені 2023 года ў Мінску адбыліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Узбекістана на ўзроўні намеснікаў міністраў.
У верасні 2023 г. Старшыня Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Нарбаева Т.К. наведала з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь. Адбыліся яе сустрэчы с Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка, Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанавай, Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Р.А.Галоўчанка. У рамках візіту праведзены першы беларуска-узбекскі жаночы бізнес-форум.
У снежні 2023 г. адбыўся рабочы візіт Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Галоўчанка Р.А. ва Узбекістан (г.Самарканд).
У рамках візіту ў Самаркандзе праведзены беларуска-ўзбекскі бізнес-форум.
У снежні 2023 г. у г.Самаркандзе адбылося дзясятае пасяджэнне Сумеснай Міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.
Актыўна развіваецца кааперацыйнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. Зараз ва Узбекістане зарэгістравана звыш 200 прадпрыемстваў з беларускім капіталам, а на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – звыш 100 сумесных беларуска-ўзбекскіх прадпрыемстваў.
У верасні 2023 г. адбыліся Дні кіно Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.
У лістападзе 2023 г. у г.Мінску прайшоў Першы беларуска-узбекскі медыцынскі форум.
Вярнуцца да асноўнага артыкулу
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by