Памер шрыфта:

Беларусь і Украіна

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай усталяваны 27 снежня 1991 г. Пасольства нашай краіны ва Украіне функцыянуе з кастрычніка 1993 г. Паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай падпісана больш за 200 двухбаковых міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых дакументаў.

Асноватворнымі дакументамі, якія рэгулююць двухбаковае палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва, з'яўляюцца Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве, Пагадненне аб свабодным гандлі.

Рэспубліка Беларусь і Украіна з'яўляюцца важнымі гандлёвымі партнёрамі адзін для аднаго.

У 2021 годзе тавараабарот з Украінай склаў 6,9 млрд. долараў, экспарт беларускіх тавараў ва Украіну склаў 5,4 млрд. долараў, імпарт –  1,5 млрд. долараў.

Асноўным інструментам рэгулявання гандлёва-эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай выступае Міжурадавая Беларуска-Украінская змешаная камісія па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. 27-е пасяджэнне Міжурадавай камісіі прайшло 13 снежня 2019 г. у г.Кіеве.

У 2019 годзе у г.Жытоміры адбыўся II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, на пляцоўцы якога праведзены перамовы прэзідэнтаў дзвюх краін.

Ва Украіне функцыянуе развітая тавараправодная сетка беларускіх экспарцёраў, якая складаецца з больш чым ста кампаній. Сетку дылерскіх структур у рэгіёнах маюць такія флагманы эканомікі Беларусі, як БелАЗ, МАЗ, МТЗ, Беларуськалій і Атлант.

У цяперашні час ва Украіне дзейнiчаюць 13 сумесных зборачных вытворчасцей (трактароў, збожжаўборачных камбайнаў, ліфтавага абсталявання, тралейбусаў, тэхнікі МАЗ і інш.).


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы