Памер шрыфта:

Беларусь і Таджыкістан

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан усталяваны 5 верасня 1996 г. У 1997 годзе адчынена Пасольства Таджыкiстана ў г.Мiнску, у 2011 годзе – Пасольства Беларусi ў г.Душанбэ.

Беларусь і Таджыкістан падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог, канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках.

14-16 мая 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Рэспубліку Таджыкістан. Афіцыйны візіт у адказ Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Э.Ш.Рахмона ў Рэспубліку Беларусь прайшоў з 27 чэрвеня па 1 ліпеня 2019 г. Прэзідэнт Таджыкістана таксама прыняў удзел у цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

27-29 верасня 2018 г. у рамках правядзення пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у г. Душанбэ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка наведаў Рэспубліку Таджыкістан. 15-17 верасня 2021 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка прыняў удзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у г.Душанбэ.

У 2021 годзе таксама адбыліся візіты ў Рэспубліку Таджыкістан Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

У 2021 годзе аб'ём тавараабароту з Таджыкістанам склаў 126,1 млн. долараў, у тым ліку беларускі экспарт – 122,1 млн. долараў.

Асноўнымі артыкуламі экспарту ў Таджыкістан з'яўляюцца трактары і седлавыя цягачы, цукар, нафтапрадукты, мука, прадукцыя дрэваапрацоўчай прамысловасці, канцылярскія тавары.

З Таджыкістана ў Беларусь імпартуюцца, галоўным чынам, баваўняная пража, баваўнянае валакно і садавіна сушаная.

У красавіку 2021 г. у г.Душанбэ адбылося 14-ае пасяджэнне камісіі па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Таджыкістан, трохбаковы бізнес-форум «Таджыкістан – Беларусь – Афганістан» з удзелам прадстаўнікоў гандлёва-прамысловых палат і дзелавых колаў трох краін, а таксама выстава «Made in Belarus».

У кастрычніку 2021 г. праведзены Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі, прымеркаваныя да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Мінскам і Душанбэ.


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы