Памер шрыфта:

Беларусь і Грузія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй усталяваны 6 студзеня 1994 г. У абедзвюх краінах адкрыты дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

У 2015 і 2018 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Грузію. У 2017 годзе арганізаваны афіцыйны візіт Прэзідэнта Грузіі ў Рэспубліку Беларусь.

У снежні 2016 г. Грузію з афіцыйным візітам наведаў Мiнiстр замежных спраў Беларусі.

У 2016-2017 гадах адбыліся візіты ў Беларусь Прэм'ер-міністра, Старшыні Парламента, Міністра замежных спраў Грузіі.

15-18 лістапада 2017 г. у Грузіі прайшлі першыя ў гісторыі двухбаковых адносін Дні культуры Рэспублікі Беларусь. 1-2 верасня 2018 г. у г.Мінску праведзены Дні культуры Грузіі.

Паміж краінамі падпісана больш за 60 пагадненняў у розных сферах супрацоўніцтва.

6-е пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве адбылося ў г.Мінску ў лютым 2020 г.

У 2021 годзе тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Грузіяй склаў 96,7 млн.долараў ЗША, у тым ліку беларускі экспарт – 54,5 млн.долараў.

Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Грузію сталі этылавы спірт, грузавая тэхніка, солад, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, лекавыя сродкі, трансфарматары электрычныя, правады і кабелі, фанера.

Імпартаваліся з Грузіі вада мінеральная, моцныя спіртныя напоі, віны вінаградныя, адходы і лом медныя, арэхі, нафтапрадукты.


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы