Беларусь і Азербайджан
Актыўна развiваецца супрацоўнiцтва памiж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай па ўсіх напрамках, што ўяўляюць узаемную цікавасць.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 11 чэрвеня 1993 г. З 2006 года адбылося 5 візітаў на найвышэйшым узроўні, 4 візіты Прэм’ер-міністра Республiкi Беларусь у Азербайджан, 13 пасяджэнняў Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
З 2007 года пачалася рэалізацыя шэрагу сумесных праектаў у галіне вытворчай кааперацыі: у Азербайджане створаны зборачныя вытворчасці трактароў і іншай техникі. Лідэрам беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў галіне вытворчай кааперацыі з’яўляецца Гянджынскі аўтамабільны завод.
Азербайджан займае чацвёртае месца па аб'ёме знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД.
Тавараправодная сетка беларускіх вытворцаў на рынку Азербайджана прадстаўлена 3 асабістымі суб’ектамі і 45 дылерамі, якія прадстаўляюць інтарэсы больш за 50 беларускіх экспарцёраў.
Вярнуцца да асноўнага артыкулу