Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў восьмым пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа

13 снежня 2023 г.

 

13 снежня 2023 г. пад старшынствам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка прайшло восьмае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў, а таксама кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў Беларусі, грамадскіх арганізацый.

У сваім выступленні С.Алейнік вітаў пашырэнне складу Кансультатыўнага савету і адзначыў павелічэнне зацікаўленасці беларусаў замежжа ў такім фармаце ўзаемадзеяння, павышэнні значнасці Кансультатыўнага савета.

Падчас мерапрыемства разгледжаны вынікі ўзаемадзеяння дзяржавы і беларускай дыяспары за 2023 год, грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, а таксама абмеркаваны актуальныя пытанні і планы па далейшаму развіццю супрацоўніцтва.

У рамках працы Кансультатыўнага савета прадстаўнікі дыяспары наведаюць шэраг аб'ектаў прамысловага і гістарычнага значэння, правядуць серыю сустрэч і перамоваў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы