13 снежня 2023 г. пад старшынствам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка прайшло восьмае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў, а таксама кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў Беларусі, грамадскіх арганізацый.
У сваім выступленні С.Алейнік вітаў пашырэнне складу Кансультатыўнага савету і адзначыў павелічэнне зацікаўленасці беларусаў замежжа ў такім фармаце ўзаемадзеяння, павышэнні значнасці Кансультатыўнага савета.
Падчас мерапрыемства разгледжаны вынікі ўзаемадзеяння дзяржавы і беларускай дыяспары за 2023 год, грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, а таксама абмеркаваны актуальныя пытанні і планы па далейшаму развіццю супрацоўніцтва.
У рамках працы Кансультатыўнага савета прадстаўнікі дыяспары наведаюць шэраг аб'ектаў прамысловага і гістарычнага значэння, правядуць серыю сустрэч і перамоваў.