Аб сёмым пасяджэнні Навукова-кансультатыўнага савета па міжнародным праве пры МЗС Беларусі
14 ліпеня 2023 г.
14 ліпеня 2023 г. пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Амбразевіча адбылося сёмае пасяджэнне Навукова-кансультатыўнага савета па міжнародным праве пры МЗС Беларусі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Савета, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, выкладчыкі міжнароднага права са шматлікіх ВНУ, якія прадстаўляюць навуковую думку і вышэйшую адукацыю ўсёй краіны.
У ходзе мерапрыемства разгледжаны актуальныя пытанні работы Савета ў адпаведнасці з Планам работы Навукова-кансультатыўнага савета на 2022 – 2024 гг. Былі адзначаны станоўчыя вынікі работы Савета, у прыватнасці, зацверджаны Беларускім дзяржаўным універсітэтам прыкладны навучальны план падрыхтоўкі студэнтаў бакалаўрыяту па спецыяльнасці “Міжнароднае права”, і арганізаваны факультэтам міжнародных адносін БДУ рэспубліканскі кейс-чэмпіянат па міжнароднай праблематыцы, шэраг пераможцаў якога ўжо праходзяць вучэбную практыку ў МЗС.
Прадстаўнікі галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС асвятлілі існуючую ў Рэспубліцы Беларусь практыку заключэння і выканання міжнародных дагавораў, маніторынгу імплементацыі міжнародна-прававых абавязацельстваў, а таксама магчымыя напрамкі аптымізацыі работы дзяржаўных органаў у гэтай галіне.
Асобная ўвага была ўдзелена дзейнасці Шостага камітэта Генеральнай Асамблеі і Камісіі міжнароднага права ААН як асноўных праватворчых структур Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у сферы міжнароднага публічнага права.
Супрацоўнікі МЗС таксама праінфармавалі ўдзельнікаў пасяджэння аб бягучых напрамках работы ЮНСІТРАЛ па міжнародным прыватным і гандлёвым праве.
У рамках агульнай дыскусіі па ўдасканаленні адукацыйнай і даследчай работы ўдзельнікі пасяджэння дэталёва абмеркавалі пытанні правядзення прысвечаных міжнароднаму праву рэспубліканскіх конкурсаў і іншых мерапрыемстваў для маладых вучоных і студэнтаў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by