Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпіна ў памятных мерапрыемствах з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
06 мая 2026 г.
6 мая 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – мітынгу-рэквіеме памяці Героя Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіева і мітынгу «Мінулых гадоў святая памяць...» у скверы імя Георгія Жукава.
Цырымоніі праведзены пры арганізацыйнай падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска сумесна з Пасольствам Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Пастаянным прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД адпаведна.
У сваіх выступах намеснік Міністра падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і засваення ўрокаў трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. П.Уцюпін нагадаў пра высокую цану, якую заплацілі народы былога СССР у імя Перамогі.
Былі асабліва адзначаны гераізм такіх воінаў, як Герой Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіеў, і маштаб асобы Георгія Жукава – аднаго з найбольш выбітных палкаводцаў, стратэгічнае мысленне, рашучасць і асабісты ўнёсак якога ў ключавыя бітвы сталі важным складнікам агульнай перамогі над фашызмам. Акцэнтавана неабходнасць выхавання моладзі на гераічных традыцыях.
Намеснік Міністра павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Днём Перамогі, падкрэсліў агульную адказнасць за захаванне міру, партнёрства і ўзаемаразумення і выказаў упэўненасць у тым, што дружба і адзінства народаў, правераныя вайной і часам, нязменна служаць асновай для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.
У мерапрыемствах узялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Магерам Аліеў, першы намеснік Генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка, кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска, прадстаўнікі Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці, дыпламатычнага корпусу, грамадскіх арганізацый, навучэнцы школ горада.
На завяршэнне цырымоній іх удзельнікі ўсклалі кветкі да бюста Н.Рафіева і падножжа манумента Г.Жукаву, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by