Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ac404a0793be3a15.html

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпіна ў памятных мерапрыемствах з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

06 мая 2026

 

6 мая 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – мітынгу-рэквіеме памяці Героя Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіева і мітынгу «Мінулых гадоў святая памяць...» у скверы імя Георгія Жукава.

 
 

Цырымоніі праведзены пры арганізацыйнай падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска сумесна з Пасольствам Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Пастаянным прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД адпаведна.

У сваіх выступах намеснік Міністра падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і засваення ўрокаў трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. П.Уцюпін нагадаў пра высокую цану, якую заплацілі народы былога СССР у імя Перамогі.

Былі асабліва адзначаны гераізм такіх воінаў, як Герой Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіеў, і маштаб асобы Георгія Жукава – аднаго з найбольш выбітных палкаводцаў, стратэгічнае мысленне, рашучасць і асабісты ўнёсак якога ў ключавыя бітвы сталі важным складнікам агульнай перамогі над фашызмам. Акцэнтавана неабходнасць выхавання моладзі на гераічных традыцыях.

 
 

Намеснік Міністра павіншаваў усіх прысутных з хуткім Днём Перамогі, падкрэсліў агульную адказнасць за захаванне міру, партнёрства і ўзаемаразумення і выказаў упэўненасць у тым, што дружба і адзінства народаў, правераныя вайной і часам, нязменна служаць асновай для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.

У мерапрыемствах узялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Магерам Аліеў, першы намеснік Генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка, кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска, прадстаўнікі Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці, дыпламатычнага корпусу, грамадскіх арганізацый, навучэнцы школ горада.

У завяршэнне цырымоній іх удзельнікі ўсклалі кветкі да бюста Н.Рафіева і падножжа манумента Г.Жукаву, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.