Памер шрыфта:

Аб шостым пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі па справах беларусаў замежжа

19 лістапада 2021 г.

 

19 лістапада 2021 г. пад старшынствам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея адбылося шостае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі беларускіх арганізацый за мяжой – члены савета, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў, грамадскіх арганізацый.

У сваім выступленні У.Макей адзначыў, што Савет з’яўляецца важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў узаемадзеяння дзяржавы і дыяспары.

Кіраўнік  знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што дзяржава працягне аказваць падтрымку нашым суайчыннікам за мяжой у іх дзейнасці па папулярызацыі беларускай мовы і культуры, захаванні нацыянальных традыцый і духоўных каштоўнасцей.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разгледзелі вынікі сумеснай працы, абмеркавалі планы і перспектывы па далейшаму супрацоўніцтву, а таксама стан грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця краіны.

Да даведкі: Кансультатыўны савет быў заснаваны ў 2015 годзе ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб беларусах замежжа”. Згодна гэтаму заканадаўчаму акту на Міністэрства замежных справаў ускладзены функцыі каардынатара развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы