19 лістапада 2021 г. пад старшынствам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея адбылося шостае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі беларускіх арганізацый за мяжой – члены савета, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў, грамадскіх арганізацый.
У сваім выступленні У.Макей адзначыў, што Савет з’яўляецца важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў узаемадзеяння дзяржавы і дыяспары.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што дзяржава працягне аказваць падтрымку нашым суайчыннікам за мяжой у іх дзейнасці па папулярызацыі беларускай мовы і культуры, захаванні нацыянальных традыцый і духоўных каштоўнасцей.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разгледзелі вынікі сумеснай працы, абмеркавалі планы і перспектывы па далейшаму супрацоўніцтву, а таксама стан грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця краіны.
Да даведкі: Кансультатыўны савет быў заснаваны ў 2015 годзе ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб беларусах замежжа”. Згодна гэтаму заканадаўчаму акту на Міністэрства замежных справаў ускладзены функцыі каардынатара развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.