Падрыхтоўчая камісія Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў
Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) усталёўвае ў якасці міжнароднай прававой нормы поўнамасштабную забарону на любыя выпрабавальныя выбухі ядзернай зброі, а таксама на любыя іншыя ядзерныя выбухі. Дакументам прадугледжаны механізмы кантролю за выкананнем такой забароны, якія ўключаюць магчымасці дыстаныцыйнага збору дадзеных і інспекцый на месцы. ДУЗЯВ раcпрацоўваўся ў рамках Канференцыі па разбраенні ў Жэневе ў першай палове 90-ых гадоў. Дагавор быў ухвалены Генеральнай Асамблеяй ААН і 24 верасня 1996 г. быў адкрыты да падпісання.
Беларусь адной із першых падпісала Дагавор у дзень яго адкрыцця да падпісання і ратыфікавала яго 13 мая 2000 г.
Па стане на 21 красавіка 2023 г. ДУЗЯВ падпісалі 186 дзяржаў і ратыфікавалі 177 краіны. Для ўступлення ДУЗЯВ у сілу неабходна яго падпісанне і ратыфікацыя 44 дзяржавамі, пералічанымі ў Дадатку 2 (краіны, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы Дагавора на Канферэнцыі па разбраенні і якія мелі на гэты момант ядзерныя энэргетычныя альбо даследчыя рэактары). З гэтага спісу 36 дзяржаў ратыфікавалі дагавор. З краін, чыя ратыфікацыя ДУЗЯВ необходная для яго ўступлення ў сілу, не падпісалі дагавор Індыя, КНДР і Пакістан. Пяць краін (Егіпет, ЗША, Ізраіль, Іран і Кітай) падпісалі, але не ратыфікавалі яго.
У лістападзе 1996 года дзяржавы, якія падпісалі Дагавор, заснавалі падрыхтоўчую камісію Арганізацыі па Дагавору аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ПК ДУЗЯВ). Мэта дадзенага органа – забяспечыць падрыхтоўку да ўступлення Дагавора ў сілу, пасля чаго, у адпаведнасці з яго палажэннямі, пачне функцыянаваць Арганізацыя па Дагаворы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.
ПК АДУЗЯВ складаецца з усіх краін, якія падпісалі і/альбо ратыфікавалі Дагавор. Праца Падрыхтоўчай камісіі арганізуецца ў форме рэгулярных сесій, якія праходзяць у Вене, і пасяджэнняў працоўных груп. Дзейнасць ПК ОДУЗЯВ забяспечвае Часовы тэхнічны сакратарыят. З 1 жніўня 2021 г. Выканаўчым сакратаром ПК АДУЗЯВ з'яўляецца прадстаўнік Аўстраліі Роберт Флойд.
Асноўнай мэтай ПК АДУЗЯВ на сённяшні дзень з’яўляецца стварэнне міжнароднай сістэмы маніторынга (МСМ) з мэтай выяўлення і ідэнтыфікацыі ядзерных выбухаў, забароненых Дагаворам. Сістэма маніторынгу будзе складацца з сейсмалагічных, інфрагукавых, гідраакустычных і радыёнуклідных станцый. Пад кіраўніцтвам ПК таксама створаны міжнародны цэнтр дадзеных (МЦД), які будзе забяспечваць збор, аналіз і захоўванне інфармацыі, сабранй МСМ, а таксама яе перадачу дзяржавам-членам. Да моманту ўступлення Дагавора ў сілу таксама павінна быць забяспечана гатоўнасць праводзіць інспекцыі пры наяўнасці падазрэнняў аб правядзенні ядзернага выбуху.
Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам агульнасусветных намаганняў, накіраваных на садзейнічанне ўступленні ДУЗЯВ ў сілу. Пазіцыя Беларусі ў дачыненні да неабходнасці хутчэйшага ўвядзення Дагавора ў дзеянне сугучная падыходам большасці краін свету да пытанняў ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання.
З мэтай садзейнічання хуткаму ўступленню ДУЗЯВ у сілу праводзяцца рэгулярныя канферэнцыі дзяржаў, якія падпісалі ці ратыфікавалі Дагавор. У чарговай канферэнціі 25 верасня 2019 годзе ў Нью-Ёрку прыняла ўдзел дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.
У рамках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у верасні 2012 года быў створаны нацыянальны цэнтр дадзеных па прыёме, аналізу і распаўсюджванню інфармацыі, якая паступае с міжнароднага цэнтра дадзеных АДУЗЯВ. Сакратарыят ПК АДУЗЯВ аказаў дапамогу ў тэхнічным аснашчэнні беларускага цэнтра дадзеных.
У 2017 годзе і ў 2018 годзе Рэспубліку Беларусь наведаў Выканаўчы сакратар ПК АДУЗЯВ Ласіна Зерба.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by