Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей

01 чэрвеня 2017 г.

01-06-2017

1 чэрвеня 2017 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у тэматычным мерапрыемстве “Партнёрства дзеля дзяцей”, арганізаваным беларускім знешнепалітычным ведамствам сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі з нагоды святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч, Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, намеснік Міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Генадзь Ласута, кіраўніцтва шэрага парламенцкіх камісій, прадстаўнікі мясцовых органаў улады. Таксама прысутнічалі кіраўнікі акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь прадстаўніцтваў арганізацый сістэмы ААН, дыпламатычных устаноў, кіраўнікі дабрачынных фондаў, грамадскіх арганізацый, СМІ і члены іх сем'яў.

Галоўнымі ж гасцямі свята былі дзеці — навучэнцы беларускіх школ, дзіцячых дамоў, у тым ліку падшэфных МЗС Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Е.Гурыновіча і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Маскоўскага раёна г.Мінска, а таксама дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

У рамках афіцыйнай часткі мерапрыемства з прывітальным словам да гасцей звярнуўся Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У сваім выступленні У.Макей падкрэсліў, што наша краіна надае асаблівую ўвагу абароне кожнага дзіцяці ў сацыяльным, эканамічным, экалагічным і прававым аспектах.

«Ад таго, што мы закладзем ў душу дзіцяці, у галаву дзіцяці будзе залежаць не толькі будучыня канкрэтнай сям'і, але і будучыню нацыі, будучыню краіны і будучыню нашай планеты ў цэлым», — адзначыў Міністр.

У.Макей падкрэсліў таксама сімвалічнасць гэтага мерапрыемства, якое носіць назву “Партнёрства дзеля дзяцей”. «Сёння мы закладваем традыцыю ўсёабдымнага партнёрства і будзем спадзявацца, гэта толькі пачатак», — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы