Памер шрыфта:

Беларусы замежжа

Па апошніх звестках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2020 годзе за межамі Беларусі пражывае 1 млн. 483 тыс. 626 беларусаў.

Беларусы замежжа аб’яднаны ў 207 арганізацый. Яны ажыццяўляюць дзейнасць па захаванні і папулярызацыі беларускай культуры, гісторыі, мовы, удзельнічаюць у рэалізацыі бізнес-праектаў.

Беларуская дыяспара найбольш прадстаўлена ў сумежных краінах і краінах, звязаных з гістарычна абумоўленымі міграцыйнымі патокамі XIX-XX стагоддзяў, такіх як Расія, Украіна, Польшча, Латвія, Літва, Эстонія, Ізраіль, Канада. Шмат беларусаў замежжа ў такіх краінах як Аўстралія, Аўстрыя, Аргенціна, Арменія, Бразілія, Вялікабрытанія, Германія, Грузія, Іспанія, Італія, Казахстан, Кыргызстан, Куба, ЗША, Узбекістан, Францыя, Чэхія, Швейцарыя.

Паняцце “беларусы замежжа” і “дзяржаўная палітыка ў галіне адносін з беларусамі замежжа” замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 г. “Аб беларусах замежжа”.

У верасні 2014 г. пры МЗС створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа на чале з Міністрам замежных спраў. Удзельнікі савета ўзгадняюць сумесныя крокі па ўмацаванні партнёрства дзяржавы і дыяспары. 

13 - 14 снежня 2023 г. у г.Мінску пад старшынствам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка адбылося восьмае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У ходзе пасяджэння разгледжаны вынікі ўзаемадзеяння дзяржавы і беларускай дыяспары за 2023 год, грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, а таксама абмеркаваны планы па далейшаму развіццю супрацоўніцтва.

Члены Кансультатыўнага савета з ліку прадстаўнікоў беларускай дыяспары наведалі флагман беларускага сельскагаспадарчага машынабудавання ААТ “МТЗ” у г. Мінску, а таксама ўнікальны мемарыяльны комплекс “Чырвоны Бераг” і сядзібна-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх у Гомельскай вобласці.

Міністэрства замежных спраў з’яўляецца заказчыкам падпраграмы “Беларусы ў свеце” Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады. З інфармацыяй аб выніках ажыццяўлення падпраграмы ў 2016-2020 гадах можна азнаёміцца тут.

Падпраграма ставіць мэтай забеспячэнне комплекснага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый Беларусі з беларусамі замежжа і аб’яднаннямі беларусаў замежжа, прыцягненне беларускай дыяспары да ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі, захаванне і падтрымку яе нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці, садзейнічанне вывучэнню беларускага мовы ў краінах замежжа.

За кошт сродкаў падпраграмы “Беларусы ў свеце” ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы:

— пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС;

— замежныя ўстановы Беларусі сумесна з арганізацыямі беларусаў замежжа ладзяць культурныя мерапрыемствы;

— у Польшчы працуе Беларускі культурны цэнтр.

Падпраграма “Беларусы ў свеце” Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” з’яўляецца эфектыўным інструментам падтрымкі беларусаў замежжа і спрыяе больш сістэмнаму падыходу да пытанняў развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.

-----------------------------------------------------------------------------------------

Акаўнт «Беларусы ў свеце» ў сацыяльная сетцы Facebook

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы