Прынцыпы, мэты і задачы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне
Асноўныя прынцыпы, мэты і задачы знешняй палітыкі Беларусі заканадаўча замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Законе «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь» ад 14 лістапада 2005 г. № 60-З, іншых заканадаўчых актах.
Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці меж, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права.
Стратэгічнымі мэтамі знешняй палітыкі нашай краіны з'яўляюцца:
- абарона дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
- абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
Рэспубліка Беларусь прыхільная шматвектарнай знешняй палітыцы, якая прадугледжвае ўмацаванне адносін са стратэгічнымі саюзнікамі і партнёрамі, развіццё дружалюбных, прагматычных і ўзаемавыгадных сувязей з іншымі дзяржавамі ў розных рэгіёнах свету, якія выказываюць гатоўнасць да супрацоўніцтва, прыярытэтнае прасоўванне беларускіх эканамічных і гандлёвых інтарэсаў.
Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, у прыватнасці, накіравана на фарміраванне па перыметры знешніх меж нашай краіны пояса добрасуседства, адаптаванага да зменаў геапалітычнай і ваенна-стратэгічнай сітуацыі ў рэгіёне, процідзеянне прымяненню ў міжнароднай практыцы эканамічных, палітычных і іншых мер прымусовага характару, рашучае адстойванне нацыянальных інтарэсаў у рамках міжнародных арганізацый, аб'яднанняў і саюзаў, умацаванне пазіцый гэтых структур у сістэме міжнародных адносін.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by