Памер шрыфта:

Прынцыпы, мэты і задачы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне

Асноўныя прынцыпы, мэты і задачы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь заканадаўча замацаваныя ў Законе «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь» ад 14 лістапада 2005 г. № 60-З.

Геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі якой сыходзяцца найважнейшыя транспартныя шляхі паміж Еўропай і Азіяй, і няпростая гісторыя краіны, якая адчула на сабе разбуральныя вынікі шматлікіх войнаў і канфліктаў, абумовілі курс на шматвектарнасць знешняй палітыкі як яе фундаментальны прынцып, які прадугледжвае развіццё збалансаваных канструктыўных адносін з партнёрамі ў розных рэгіёнах свету. Пры выбудоўванні міжнароднага дыялогу Беларусь кіруецца прынцыпамі добрасуседства ў адносінах з сумежнымі краінамі, а таксама прынцыпамі міралюбнасці, роўнасці і ўзаемнай павагі, неўмяшання ва ўнутраныя справы, адмовы ад ціску і прымусу.
 
Міжнародная актыўнасць Беларусі заклікана, у першую чаргу, забяспечваць абарону дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама ствараць спрыяльныя знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя умовы для павышэння ўзроўню дабрабыту народа, развіцця палітычнага, эканамічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу дзяржавы. Адной з найважнейшых перадумоў для гэтага з'яўляецца рашэнне задачы па забеспячэнню раўнапраўнай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у сусветную палітычную, эканамічную, навуковую, культурную і інфармацыйную прастору.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы