Вывазныя мытныя пошліны
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, якія ўстанаўліваюць стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні тавараў, якія вывозяцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза:
— Калійныя ўгнаенні – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2013 г. №400;
— Насенне рапсу – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2010 г. №272;
— Лесаматэрыялы – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2021 г. №305, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24 снежня 2024 г. №1009;
— Неапрацаваныя шкуры, дубленая скура – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
1 лютага 2011 г. №40;
— Нафта і нафтапрадукты – Пагадненне аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі мытнага саюза сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, вырабленных з нафты ад 9 снежня 2010 года, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 716, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1932.