Меры нетарыфнага рэгулявання
Нетарыфнае рэгуляванне ў дзяржавах-членах ЕАЭС, уключаючы Беларусь, ажыццяўляецца на наднацыянальным узроўні ў адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года.
Артыкулам 46 Дагавора вызначаны адзіныя меры нетарыфнага рэгулявання, якія прымяняюцца Саюзам у гандлі з трэцімі краінамі:
♦ забарона ўвозу і (або) вывазу тавараў;
♦ колькасныя абмежаванні ўвозу і (або) вывазу тавараў;
♦ выключнае права на экспарт і (або) імпарт тавараў;
♦ аўтаматычнае ліцэнзаванне (назіранне) экспарту і (або) імпарту тавараў;
♦ дазвольны парадак увозу і (або) вывазу тавараў.
Дадаткам 7 да Дагавора вызначаны парадак увядзення і прымянення Саюзам мер нетарыфнага рэгулявання.
Артыкулам 47 Дагавора і Дадаткам 7 да Дагавора вызначаны парадак увядзення дзяржавамі-членамі ЕАЭС мер нетарыфнага рэгулявання ў аднабаковым парадку.
Больш падрабязная інфармацыя аб прымяненні мер нетарыфнага рэгулявання размешчана на сайце ЕЭК.
Органам, адказным у Рэспубліцы Беларусь за выдачу ліцэнзій на экспарт і (або) імпарт тавараў, з'яўляецца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Больш падрабязную інфармацыю пра ліцэнзаванне можна знайсці тут.