Памер шрыфта:

Беларусь і краіны Еўропы

Беларусь геаграфічна, гістарычна і культурна з’яўляецца неад’емнай часткай Еўропы, знаходзячыся на скрыжаванні значных транспартных і гандлёвых шляхоў паміж рознымі рэгіёнамі еўрапейскага кантыненту, і робіць адчувальны ўнёсак ва ўмацаванне агульнаеўрапейскай бяспекі, ствараючы бар’ер на шляху наркатрафіку, незаконнага гандлю зброяй, нелегальнай міграцыі і гандлю людзьмі.

Нягледзячы на мірныя ініцыятывы Мінска, прапановы па забеспячэнні глабальнай харчовай бяспекі, гатоўнасць да сумеснай працы па вырашэнні міграцыйнага крызісу, прызнанне Захадам і вядучымі міжнароднымі структурамі таго факта, што Беларусь не з'яўляецца ўдзельнікам канфлікту ва Украіне, дыпламатычны, эканамічны і інфармацыйны ціск на Беларусь прыкметна ўзмацніўся.

У 2023 годзе рэалізацыя Захадам лініі па адмове ад раўнапраўнага дыялогу з Рэспублікай Беларусь на шкоду ўласным эканамічным інтарэсам і забеспячэнню рэгіянальнай бяспекі працягнулася.

На фоне негатыўнай дынамікі палітычных адносін, нядобрасумленнага і незаконнага блакіравання Захадам эканамічных сувязей з Беларуссю, беларускі бок працягнуў выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, звязаныя з гарантаваннем бяспекі ў рэгіёне і рухам таварных патокаў, дэманстраваць гатоўнасць да выбудоўвання добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам, у першую чаргу з суседнімі дзяржавамі, для грамадзян якіх быў уведзены бязвізавы рэжым.

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны практычна з усімі еўрапейскімі дзяржавамі. Сёння беларускія дыпламатычныя і консульскія прадстаўніцтвы (усяго 27 замежных устаноў) дзейнічаюць у 21 краіне Еўропы (без краін СНД) – Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Турцыі, Францыі, Чэхіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі. Шэраг з іх акрэдытаваны на суседнія краіны па сумяшчальніцтве.

Шырокае распаўсюджванне атрымаў інстытут ганаровых консулаў, якія сёння ў 22 краінах Еўропы (уключаючы Турцыю) садзейнічаюць развіццю двухбаковых адносін з Беларуссю, умацаванню ўзаемадзеяння паміж эканамічнымі суб'ектамі, пашырэнню міжасобасных кантактаў.

Беларусь захавала адкрытасць і нацэленасць на ўзаемакарыснае супрацоўніцтва з еўрапейскімі краінамі, прыкладаючы намаганні па недапушчэнні яго далейшай дэградацыі і ў той жа час адэкватна рэагуючы на недружалюбныя выпады і аднабаковыя абмежаванні.

Больш падрабязная інфармацыя пра супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Еўропы размешчана на сайтах беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.


⇒ Беларусь у сістэме міжнародных адносін

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы