Памер шрыфта:
Бел

Беларусь і Таджыкістан

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан усталяваны 5 верасня 1996 г. У 1997 годзе адчынена Пасольства Таджыкiстана ў г.Мiнску, у 2011 годзе – Пасольства Беларусi ў г.Душанбэ.

Беларусь і Таджыкістан падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог, канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках.

У кастрычніку 2022 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка ў Рэспубліку Таджыкістан. У лістападзе 2023 г. у рамках мерапрыемстваў сесіі СКБ АДКБ у г.Мінску прайшла працоўная сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка і Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Э.Ш.Рахмона.

У 2000 годзе створана Міжурадавая камісія па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Таджыкістан, яе 16-е паседжанне адбылося 28 верасня 2023 г. у г.Душанбэ.

У 2023 годзе праведзены пятае паседжанне Беларуска-Таджыкскай Дзелавой рады і першае паседжанне Працоўнай групы па інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан.

У верасні 2023 г. урачыста адкрыты Цэнтр беларускай мовы і інавацыйных тэхналогій на базе Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта. У кастрычніку 2023 г. у г.Мінску прайшоў Другі форум рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін.


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

www.president.gov.by

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

www.government.gov.by

Савет Рэспублікі

www.sovrep.gov.by