Беларусь і краіны Лацінскай Амерыкі
Нарошчванне супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама буйнейшымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі гэтага рэгіёну адпавядае доўгатэрміновай мэце забеспячэння збалансаванай знешняй палітыкі Беларусі.
Лацінская Амерыка прадстаўляе цікавасць для нашай краіны як важная платформа інтэграцыі ў сусветныя гандлёва-гаспадарчыя сувязі. Эканомікі Беларусі і вядучых краін гэтага рэгіёну структурна дапаўняюць адна адну.
Разуменне неабходнасці ўмацавання справядлівага светапарадку і дасягнення мэт устойлівага развіцця выступае фактарам, які садзейнічае збліжэнню пазіцый Беларусі з шэрагам лацінаамерыканскіх дзяржаў. З аднымі краінамі рэгіёну адносіны ўжо дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства, у той час як з іншымі павышаецца дынаміка ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.
Пасля ўсталявання ў 2019 годзе дыпламатычных адносін з Садружнасцю Багамскіх астравоў і Барбадасам Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з усімі 33 дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.
Беларускія пасольствы дзейнічаюць у Аргенціне, Бразіліі, Венесуэле, Калумбіі і на Кубе. Большасць кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій, акрамя краін свайго пастаяннага знаходжання, акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў суседніх краінах. Дзякуючы гэтаму, Беларусь афіцыйна прадстаўлена ва ўсіх асноўных краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.
Разам з гэтым, інтарэсы Беларусі ў рэгіёне прасоўваюць ганаровыя консулы нашай краіны ў Балівіі, Бразіліі, Дамініканскай Рэспубліцы, Нікарагуа і Уругваі.
Адным з вядучых гандлёвых партнёраў Беларусі ў лацінаамерыканскім рэгіёне з'яўляецца Бразілія. Паглыбленне разнапланавага ўзаемадзеяння з гэтай 214-мільённай краінай адпавядае нашым стратэгічным інтарэсам. Асноўны ўпор пры гэтым робіцца на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і шэрагу іншых сфер.
Даўнім надзейным партнёрам Беларусі ў рэгіёне з'яўляецца Куба. Высокі ўзровень двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, узаемная падтрымка на міжнародных пляцоўках – традыцыйныя элементы беларуска-кубінскіх адносін. У 2023 годзе высокі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва быў пацверджаны візітам на Кубу Міністра замежных спраў Беларусі, наведваннем нашай краіны Прэм'ер-міністрам Кубы, а таксама шэрагам узаемных візітаў кіраўніцтва дзяржорганаў і дзелавых колаў дзвюх краін.
Важнае месца ў лацінаамерыканскім парадку дня Беларусі займаюць дружалюбныя адносіны з Венесуэлай. У 2023 годзе актыўныя кантакты па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Венесуэлы, чарговае пасяджэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў г.Мінску пацвердзілі адсутнасць рознагалоссяў з кіраўніцтвам Венесуэлы па асноўных пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня, а таксама зацікаўленасць кіраўніцтва дзвюх краін у развіцці супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўніцтва, нафтахіміі, горнаруднай справы, лясной гаспадаркі.
Актыўна развіваецца ўзаемадзеянне з Нікарагуа. У 2023 годзе адбыўся абмен візітамі міністраў замежных спраў дзвюх краін, у г.Мінску адбылося чарговае пасяджэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У рамках двухбаковых мерапрыемстваў дасягнуты важныя дамоўленасці па пастаўках у Нікарагуа беларускай тэхнікі.
Зроблены важныя крокі па развіццю ўзаемадзеяння Беларусі з Дамініканскай Рэспублікай. Пасол Дамініканскай Рэспублікі ў Расіі быў упершыню акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Беларусі, беларускі бок таксама ўпершыню акрэдытаваў у Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве Пасла Беларусі на Кубе.
У Калумбіі з моманту адкрыцця беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў 2021 годзе робяцца актыўныя крокі па напрацоўцы прамых кантактаў з кіраўніцтвам дзяржорганаў і дзелавых колаў гэтай краіны, давядзенні да калумбійскіх партнёраў дакладнай інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі і ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў цэлым, правядзенні прэзентацыйных мерапрыемстваў па прасоўванні беларускага патэнцыялу. Гэта 50-мільённая краіна, якая мае дастаткова ёмісты рынак, разглядаецца ў якасці перспектыўнага рынку для экспарту беларускіх тавараў і паслуг.
У супрацоўніцтве з Эквадорам асаблівае месца займаюць паслугі — ужо больш за дзесяць гадоў у гэтай краіне паспяхова дзейнічае філіял РУП "ВА "Беларуснафта". Інвестыцыі ў нафтагазаздабыўны сектар Эквадора з боку "Беларуснафты" дазволілі сфарміраваць дзеючы кластар нафтаздабычы, стварылі істотны задзел для пачатку распрацоўкі шэрагу перспектыўных нафтаносных участкаў.
Падтрымліваецца канструктыўнае супрацоўніцтва з Аргенцінай. У 2023 годзе ў мэтах умацавання супрацоўніцтва паміж фінансавымі і банкаўскімі арганізацыямі дзвюх краін адбыўся візіт у гэту краіну кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі.
У працы па ўмацаванні супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі актыўна выкарыстоўваецца патэнцыял беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў г.Маскве, дзе знаходзяцца пасольствы большасці краін дадзенага рэгіёна. У 2023 годзе Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з беларускімі дзяржорганамі і дзелавымі коламі ў мэтах папулярызацыі беларускіх эканамічных інтарэсаў у краінах Лацінскай Амерыкі быў праведзены другі Беларуска-Лацінаамерыканскі форум.
Сённа асноўныя знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў Лацінскай Амерыцы сканцэнтраваны на замацаванні палітычнага дыялога з прыярытэтнымі партнёрамі, а таксама на выбудоўванні плённых гандлёва-эканамічных адносін з іншымі найбольш перспектыўнымі краінамі рэгіёну.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by