Электронная віза Рэспублікі Беларусь
З 20 сакавiка 2025 г. замежныя грамадзяне могуць уехаць у Беларусь па электроннай вiзе. Гэта магчымасць прадугледжана пастановай Урада ад 16.12.2024 № 953, што ўносiць змены ў Вiзавыя правiлы Рэспублiкi Беларусь.
Такая опцыя даступна ўласнiкам звычайных пашпартоў 67 дзяржаў, у тым лiку ЗША, Канады, дзяржаў ЕС, Аўстралii, Новай Зеландыi, Японii, Велiкабрытанii i iншых краiн.
Электронныя вiзы з’яўляюцца аднаразовымi i iндывiдуальнымi i выдаюцца на тэрмiн не больш за 30 сутак. У залежнасцi ад мэты падарожжа прадугледжаны наступныя катэгорыi вiз: дзелавая паездка; удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапремствах i стажыроўках; прыватныя справы; турызм.
Электронныя вiзы выдаюцца ў аўтаматычным рэжыме без неабходнасці наведваць беларускiя замежныя ўстановы i падаваць дакументы вiзавай падтрымкi.
Консульскi збор за выдачу электроннай вiзы не адрознiваецца ад збору за вiзу, якая ўклейваецца ў пашпарт. Акрамя консульскага збору, трэба таксама аплацiць сэрвiсны збор у памеры 6 еўра.
Для атрымання такой вiзы іншаземцу дастаткова стварыць асабiсты кабiнет на сайце «Е-Паслуга» (у тым лiку праз мабiльны дадатак «Е-Паслуга») і падаць візавую заяву, выбраўшы адпаведную паслугу – код паслугі 3.04.01, назва паслугі «Выдача электронных віз». Вiзавая заява разглядаецца на працягу сямi каляндарных дзён.
Пры ўездзе ў Беларусь i падчас знаходжання ў краiне іншаземец па патрабаваннi кампетэнтных органаў абавязаны прад’явіць экзэмпляр электроннай вiзы ў электронным выглядзе або на папяровым носьбiту.
Уезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па электроннай візе магчымы праз усе міжнародныя пункты пропуску (аўтадарожныя, чыгуначныя, праз пункты пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск, аэрапорты Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва).
Звяртаем увагу: усе бязвізавыя рэжымы, якія былі ўведзены раней, захоўваюць сваё дзеянне!
Спіс дзяржаў, грамадзяне якіх могуць атрымаць электронную візу
1. Аман;
2. Андора;
3. Антыгуа і Барбуда;
4. Аўстралія;
5. Аўстрыя;
6. Балгарыя;
7. Балівія;
8. Барбадас;
9. Бахрэйн;
10. Бельгія;
11. Боснія і Герцагавіна;
12. Вануату;
13. Ватыкан;
14. Венгрыя;
15. Вялікабрытанія;
16. Германія;
17. Грэцыя;
18. Дамініка;
19. Данія;
20. ЗША;
21. Інданезія;
22. Ірландыя;
23. Ісландыя;
24. Іспанія;
25. Італія;
26. Калумбія;
27. Канада;
28. Карэя;
29. Кіпр;
30. Кувейт;
31. Латвія *;
32. Літва;
33. Ліхтэнштэйн;
34. Люксембург;
35. Малайзія;
36. Мальта;
37. Манака;
38. Мексіка;
39. Мікранезія;
40. Нарвегія;
41. Нідэрланды;
42. Новая Зеландыя;
43. Панама;
44. Парагвай;
45. Партугалія;
46. Паўночная Македонія;
47. Перу;
48. Польшча;
49. Румынія;
50. Сальвадор;
51. Сан-Марына;
52. Саудаўская Аравія;
53. Сейшэльскія Астравы;
54. Сент-Вінсент і Грэнадзіны;
55. Сінгапур;
56. Славакія;
57. Славенія;
58. Уругвай;
59. Фінляндыя;
60. Францыя;
61. Харватыя;
62. Чылі;
63. Чэхія;
64. Швейцарыя;
65. Швецыя;
66. Эстонія **;
67. Японія.
* У тым ліку неграмадзяне Латвіі.
** У тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі.
Плата за разгляд візавай заяўкі
Аплата ажыццяўляецца банкаўскімі карткамі плацежных сістэм Visa International або Masterсard Worldwide.
Консульскі збор складае:
35 еўра – для грамадзян Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама асоб без грамадзянства, якія пражываюць у Эстоніі, і неграмадзян Латвіі;
60 еўра – для грамадзян іншых дзяржаў;
0 еўра (бясплатна) – для грамадзян Японіі;
0 еўра (бясплатна) – для грамадзян Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, якія не дасягнулі 12-гадовага ўзросту;
0 еўра (бясплатна) – для грамадзян іншых дзяржаў, неграмадзян Латвіі, а таксама асоб без грамадзянства, якія пражываюць у Эстоніі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
Збор за ажыццяўленне банкам Інтэрнэт-эквайрынгу і карыстанне электроннай паслугай па выдачы электронных віз складае 6 еўра і спаганяецца з кожнага заяўніка, незалежна ад узросту і грамадзянства.