Памер шрыфта:

Заява прэс-сакратара МЗС Беларусі Р.Варанкова ў пытанні літоўскага грузавога транспарту, што знаходзіцца ў Беларусі

 

Літоўскія СМІ наўзахваткі цытуюць заяву Прэм'ер-міністра Літоўскай Рэспублікі спадарыні Інгі Ругінене пра перамовы з Беларуссю ў пытанні вяртання літоўскіх грузавых транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў цяперашні час на нашай тэрыторыі.

Сапраўды, адпаведны зварот, калі яго можна назваць афіцыйным зваротам у адрас Мінска, накіраваны кіраўніцтву Лідскага пагранатрада.

У гэтай сувязі нагадваем, што рашэнне адносна закрыцця мяжы было прынятае выключна літоўскім бокам у аднабаковым парадку.

Беларусь не нясе адказнасці за яго негатыўныя наступствы, якія выявіліся шматграннымі – ад праблем з грузавым транспартам да істотнай шкоды, нанесенай не толькі беларускім грамадзянам і бізнесу, самому літоўскаму боку, але і грамадзянам трэціх краін, уключаючы дзяржавы – члены ЕС.

Больш за тое, мы, са свайго боку, настойліва заклікаем літоўскія ўлады адмяніць сваё рашэнне і аднавіць нармальнае функцыянаванне пагранпераходаў для грамадзян, транспартных сродкаў і грузаў. Гэтага простага і лагічнага рашэння Вільнюса з нецярпеннем чакаюць тысячы грамадзян абедзвюх дзяржаў і ЕС у цэлым. Ім патрэбнае такое рашэнне, якое будзе мець устойлівы і прадказальны характар.

Пра прыняцце нейкіх селектыўных мер няма чаго і гаварыць.

У інтарэсах сваіх грамадзян Беларусь у любы час гатовая да дыялогу, накіраванага на ўрэгуляванне наяўных праблем працы пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы