Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі са спробай дзяржаўнага перавароту ў Турцыі (16 ліпеня 2016 г., г.Мінск)

З сур'ёзнай заклапочанасцю і непакоем успрыняты весткі з Турэцкай Рэспублікі аб спробе ваеннага перавароту, якая была зроблена ізаляванай групай турэцкіх ваенных.

Асабліваю жаль выклікаюць ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва.

Мы цалкам салідарны з турэцкім кіраўніцтвам, якое кваліфікуе гэтыя дзеянні як здрадніцкую атаку на народ і законна абраную ўладу Турцыі.

Беларускі бок рашуча асуджае злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай улады. Мы выказваем сваю падтрымку Прэзідэнту і Ураду Турэцкай Рэспублікі.

Мы перакананы, што Урад Турцыі пры падтрымцы народа і арміі здолее ў кароткі тэрмін стабілізаваць сітуацыю ў краіне. Выказваем шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.



16 ліпеня 2016 г., г.Мінск

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы