Памер шрыфта:

Сумесная заява Беларусі, Ірана, КНДР, М'янмы і Расіі «На шляху да Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі»

 

Мы, прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Ісламскай Рэспублікі Іран, Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Рэспублікі Саюз М'янма і Расійскай Федэрацыі прынялі наступную сумесную заяву.

Мы нагадваем пра ідэю распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, якая ўпершыню прагучала на Першай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая адбылася ў Мінску ў кастрычніку 2023 года. 

Мы прымаем да ведама першапачатковую мэту ініцыятывы, якая была заяўлена як «кіраўніцтва для нашай уласнай [еўразійскай] кансалідацыі і агульнага паступальнага развіцця». 

Мы таксама нагадваем пра панэльныя дыскусіі па Еўразійскай хартыі, што адбыліся ў рамках Другой і Трэцяй міжнародных канферэнцый па еўразійскай бяспецы, якія прайшлі ў Мінску ў 2024 і 2025 гадахі дзе былі зроблены адпаведныя прэзентацыі і заявы прадстаўнікоў шэрагу краін.

Мы бяром пад увагу дакумент «Сумеснае бачанне Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі», падпісаны міністрамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў лістападзе 2024 года, у якім дзве краіны выклалі, у прыватнасці, погляды на разнастайнасць і шматпалярнасць, ацэнку важнасці Еўразіі і яе глабальнага ўплыву, разуменне прынцыпаў новай роўнай і непадзельнай архітэктуры бяспекі ў Еўразіі, а таксама дзеянні па рэалізацыі Сумеснага бачання.

Мы прымаем да ведама інфармацыйныя брыфінгі на тэму Еўразійскай хартыі, сумесна арганізаваныя Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй на розных пляцоўках, уключаючы Аддзяленне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Жэневе (люты 2025) і штаб-кватэру Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (2025).

Мы з удзячнасцю прымаем да ведама адпаведныя публічныя заявы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, у якіх лідары дзвюх дзяржаў выказалі падтрымку ідэі Еўразійскай хартыі. 

Мы пагаджаемся пачаць інклюзіўны кансультатыўны працэс па Еўразійскай хартыі ў еўразійскім фармаце з мэтай абмеркавання адпаведных субстантыўных і працэдурных пытанняў, звязаных з ідэяй распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. 

Мы таксама пагаджаемся разгледзець вынікі кансультатыўнага працэсу. Тэрміны і месца будуць вызначаны яго ўдзельнікамі ў будучыні.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы