Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з сітуацыяй вакол Кубы

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з занепакоенасцю сочыць за сітуацыяй вакол Кубы і паставак энергарэсурсаў у гэтую краіну.

Асаблівыя асцярогі выклікае пагроза перарастання сённяшняй эскалацыі ў Карыбскім басейне ў сур'ёзны гуманітарны крызіс з непрагназуемымі наступствамі.

Мінск нязменна настойвае на непрымальнасці прымянення аднабаковых прымусовых мер, якія ствараюць перашкоды для гандлёвых адносін паміж дзяржавамі, стрымліваюць працэс усебаковага сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўскладняюць забеспячэнне дабрабыту насельніцтва.

Цвёрда перакананыя ў тым, што ўсе рознагалоссі павінны вырашацца шляхам мірнага дыялогу і ў рамках міжнароднага права.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы