Заява прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Р.Варанкова адносна звароту Прэзідэнта ЗША ў адрас А.Р.Лукашэнкі
Беларускі бок атрымаў асабісты зварот Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі спадара Дональда Трампа ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
У звароце Беларусі ў кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Савета міру – новай міжнароднай арганізацыі.
Мы высока цэнім, што амерыканскі бок бачыць Беларусь, і гэта непасрэдна пазначана ў тэксце звароту, як дзяржаву, гатовую ўзяць на сябе высакародную адказнасць за пабудову трывалага міру і весці за сабой сілай прыкладу, інвеставаць у будучыню ў бяспецы і росквіце для наступных пакаленняў.
Мы таксама разглядаем гэтую прапанову як прызнанне асабістых заслуг і міжнароднага аўтарытэту Кіраўніка беларускай дзяржавы.
Прапанова была дакладзена Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ўспрынята ім станоўча.
Наша пазіцыя такая: мы гатовыя прыняць удзел у дзейнасці Савета міру, улічваючы і спадзеючыся, што гэтая арганізацыя пашырыць свае рамкі і паўнамоцтвы далёка за межы прапанаванага ў ініцыятыве мандата. Гэта дазволіць ёй актыўна ўдзельнічаць у глабальных працэсах па ўрэгуляванні любых міжнародных канфліктаў, што у канчатковым выніку паспрыяе пабудове новай архітэктуры бяспекі, ідэя якой актыўна прасоўваецца Беларуссю ў апошнія гады.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by