Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі вакол Нагорнага Карабаха
02-04-2016
Рэспубліка Беларусь глыбока занепакоена аднаўленнем актыўных баявых дзеянняў з прымяненнем цяжкіх відаў узбраенняў у раёне Нагорнага Карабаху.
Як краіна-член Мінскай групы АБСЕ паслядоўна выступаем за мірнае вырашэнне канфлікту ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, перш за ўсё, на аснове захавання і забеспячэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці межаў дзяржаў, а таксама адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН і рашэнняў АБСЕ ,
Заклікаем бакі неадкладна спыніць агонь і пазбягаць любых крокаў, якія вядуць да росту напружанасці і чалавечых ахвяр. Разлічваем, што сустаршыні Мінскай групы АБСЕ пры падтрымцы ўсіх дружалюбных Азербайджану і Арменіі краін выкарыстаюць свой аўтарытэт і ўплыў для забеспячэння дээскалацыі і вяртання да пошуку рашэння карабахскай праблемы за сталом перамоў.
г.Мінск, 2 красавіка 2016 г.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by