Заява Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з развіццём сітуацыі на беларуска-польскай мяжы
Рэспубліка Беларусь з выключна гуманітарных меркаванняў дае 1453 польскім грузавым аўтамабілям 10-дзённую адтэрміноўку для бесперашкоднага выезду з тэрыторыі краіны. Яны апынуліся ў пастцы праз неабдуманае рашэнне Варшавы закрыць мяжу.
Гэта – не проста жэст добрай волі, а экстраардынарная мера, якая дэманструе нашу нязменную прыхільнасць добрасуседству і адказнаму падыходу да міжнародных адносін.
Пакуль польскія ўлады кінулі сваіх прадпрымальнікаў на волю лёсу, мы працягваем ім руку дапамогі. Мы свядома адмовіліся ад сцэнара жорсткага прымянення мытнага заканадаўства, хоць ён абяцаў значныя фінансавыя дывідэнды і адпаведныя страты для польскіх перавозчыкаў. Замест санкцый – мы даем шанец. Замест ціску – прапануем дыялог.
Ствараючы празрыстыя і бяспечныя ўмовы для трансгранічнай лагістыкі, Беларусь выступае фактарам стабілізацыі у рэгіёне. Тым часам як рашэнні Польшчы працягваюць уносіць хаос, падрываюць устойлівасць рынку і наносяць шкоду простым грамадзянам і бізнесу.
Кантраст стаў прынцыповым: з аднаго боку – здаровы сэнс і чалавечнасць, з другога – палітычныя амбіцыі і ігнараванне ўласных грамадзян.
Мы чакаем, што Польшча праявіць гатоўнасць да разумных і ўзважаных рашэнняў, якія будуць спрыяць аднаўленню нармальнага прыгранічнага ўзаемадзеяння.
Пасля заканчэння пазначанага тэрміну Беларусь пакідае за сабой права ўжыць усе прадугледжаныя законам меры ў поўным аб'ёме.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by