Выступленне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь падчас дыялогаў «БРІКС-Афрыка Аўтрыч» і «БРІКС Плюс» (24 жніўня 2023 г., г.Ёханэсбург)
Паважаны спадар Прэзідэнт Рамафоса,
паважаныя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў,
паважаныя калегі, сябры, дамы і спадары!
Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Яго правасхадзіцельства Аляксандра Лукашэнкі віншуем Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку з паспяховым старшынствам у БРІКС і дзякуем за аказаную ўсім удзельнікам саміту гасціннасць. Удзячны за ўпершыню прадстаўленую Беларусі магчымасць прыняць удзел у дыялогах "Афрыка-аўтрыч" і "БРІКС "плюс"". Гістарычная значнасць XV саміту БРІКС і гэтых дыялогаў відавочна не толькі для ўсіх прысутных, але і для большасці краін свету.
Сёння, калі адбываюцца працэсы глабальнай трансфармацыі, першарадная роля павінна належаць структурам, якія не памнажаюць раздзяляльныя лініі, а прызнаюць салідарную адказнасць за нашу сучаснасць і агульную будучыню. Як ніколі запатрабаваны аб'яднанні і платформы, якія шукаюць шляхі ўмацавання супрацоўніцтва, забеспячэння развіцця і руху наперад, а не супрацьстаяць адзін аднаму. Менавіта так Беларусь бачыць БРІКС.
Нам імпануюць яго інклюзіўнасць і арыентаванасць на агульнасць інтарэсаў, роўнасць і салідарнасць усіх яго членаў. За гэтым - будучыня, а дыскрымінацыя і неакаланіяльныя падыходы павінны застацца ў мінулым.
Аб прывабнасці БРІКС сведчыць усё большая колькасць заявак на далучэнне. Беларусь таксама не стаіць у баку ад гэтага працэсу. Тым больш, што мы падтрымліваем высокі ўзровень двухбаковых адносін з усімі краінамі-сябрамі аб'яднання. У маі 2023 года Кіраўнік беларускай дзяржавы афіцыйна выказаў намер нашай краіны далучыцца да фармату БРІКС. Спадзяемся, што заяўка Беларусі будзе пазітыўна разгледжана і прынята.
Безумоўна, я хацеў бы скарыстацца гэтай магчымасцю, каб павіншаваць усе тыя краіны, заяўкі якіх на паўнапраўнае членства падтрыманы ўдзельнікамі БРІКС.
Нам ёсць што прапанаваць, і мы гатовы актыўна працаваць па ўсіх пунктах парадку дня БРІКС.
Беларусь падтрымлівае і сама генеруе ініцыятывы, накіраваныя на пабудову больш справядлівага і бяспечнага свету ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях, паслядоўна выступае за разнастайнасць шляхоў развіцця. Гатовыя да кансалідацыі намаганняў з краінамі-ўдзельніцамі БРІКС на гэтых важнейшых напрамках. Мы не ствараем нікому пагрозы, не генеруем напружанасць. Мы выступаем за мір, стварэнне і ўстойлівае развіццё.
На працягу амаль дзесяці гадоў мы робім практычныя міратворчыя намаганні ў сваім рэгіёне, пра якія многім у гэтай зале вядома. Справядлівае светаўладкаванне, мірнае суіснаванне, непадзельная бяспека і ўзаемная павага - прынцыпы, ад якіх мы не адступім нават нягледзячы на беспрэцэдэнтны незаконны націск, які на нас аказваюць.
Беларусь уваходзіць у лік сусветных лідэраў па экспарту ІТ-паслуг на душу насельніцтва, з'яўляецца значным на сусветным рынку вытворцам прадукцыі машынабудавання, кар'ернай, сельскагаспадарчай тэхнікі, хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, а таксама харчавання.
Мы - надзейны партнёр для ўзаемнага гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў з краінамі ўдзельнікамі БРІКС і ўсімі краінамі Афрыкі. Мы гатовы дзяліцца сваімі ведамі, і робім стаўку на сумесную, узаемавыгадную работу і кааперацыю.
Мы гатовы ўнесці значны ўклад у падтрыманне міжнароднай харчовай бяспекі, у тым ліку ў краінах, якія ўдзельнічаюць у сённяшніх дыялогах.
Беларусь - адзін з сусветных лідэраў у вытворчасці калійных угнаенняў. Да 2022 года доля нашай краіны ў сусветным гандлі каліем складала 20 працэнтаў, у 2022 годзе яна скарацілася да 9 працэнтаў. Гэта адбылося з-за ўведзеных шэрагам краін Захаду незаконных абмежаванняў на яго транспарціроўку. У выніку склаўся дэфіцыт угнаенняў у свеце, адбылося іх падаражэнне. Доля Беларусі на афрыканскім рынку калійных угнаенняў у 2022 годзе ўпала з 42 працэнтаў да 3 працэнтаў. Гэта прывяло да падзення ўраджаю збожжавых у Афрыцы на 16%.
Імкнучыся забяспечыць нашыя сумесныя інтарэсы і спрабуючы не дапусціць, каб ва ўгоду заходнім амбіцыям пакутавалі іншыя дзяржавы, мы шукаем новыя лагістычныя ланцужкі для аднаўлення паставак угнаенняў. Аднак для гэтага патрэбны нестандартныя рашэнні і новыя інструменты. Гатовы да іх пошуку сумесна з вамі, нашы паважаныя партнёры.
Падтрымліваем імкненне краін БРІКС да пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне лагістыкі і трансгранічнай электроннай камерцыі.
Гатовы далучыцца да намаганняў БРІКС па павелічэнні ўзаемных разлікаў у нацыянальных валютах і стварэнню агульных плацежных інструментаў. Дамінаванне ў міжнародным гандлі даляра і еўра нясе ўсё больш глабальных рызык, фінансавая палітыка іх эмітэнтаў не выклікае даверу. Краіны, якія развіваюцца, павінны быць абаронены ад самавольства і мець магчымасць спакойна гандляваць.
Ключавую ролю ў гэтым працэсе могуць адыграць Новы банк развіцця БРІКС і яго ініцыятыва фінансаваць больш праектаў у мясцовых валютах. Беларусь зацікаўлена пачаць работу па ўступленні ў гэту маладую, але перспектыўную міжнародную фінансавую структуру.
Перакананы, што вырашэнню задач, якія стаяць перад нашымі краінамі, садзейнічала б спалучэнне намаганняў розных рэгіянальных фарматаў, якія маюць сугучныя мэты і падыходы. Бачым такі патэнцыял узаемадзеяння ў сінэргіі БРІКС - ЕАЭС - ШАС, магчыма, іншыя рэгіянальныя фарматы.
Заклікаем падумаць аб практычнай рэалізацыі ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб правядзенні саміту гэтых аб'яднанняў.
Мы таксама падтрымліваем ініцыятыву аб правядзенні спартыўных Гульняў краін БРІКС у 2024 годзе. У выпадку запрашэння - каманда Беларусі гатова прыняць удзел у гэтай значнай спартыўнай падзеі. На фоне дыскрымінацыі ў міжнародным алімпійскім руху лічым, што ўсе спартоўцы павінны мець права паказаць сваё майстэрства ў сумленнай барацьбе, без палітычных спекуляцый.
Паважанае спадарства!
Беларусь упэўнена ў будучым БРІКС і гатова працаваць для дасягнення нашых агульных мэт і на нашу агульную карысць .
Дзякуй за ўвагу.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by