Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з абвастрэннем становішча ў Карыбскім басейне

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае любыя агрэсіўныя дзеянні, накіраваныя на стварэнне напружанага міжнароднага становішча ў Карыбскім басейне і ў Лацінскай Амерыцы ў цэлым.

Беларусь нязменна выступае за міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з наркатрафікам. Разам з тым лічым недапушчальнымі бяздоказныя і палітычна матываваныя абвінавачванні ў адрас суверэнных дзяржаў, у прыватнасці Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і яе кіраўніцтва, у падтрымцы тэрарызму і незаконнага абароту наркотыкаў.

Заклікаем ўсе бакі строга прытрымлівацца палажэнняў Статута ААН, перш за ўсё прынцыпаў адмовы ад пагрозы сілай або яе прымянення, а таксама неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў.

Перакананыя, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца выключна мірнымі сродкамі шляхам дыялогу без прымянення ваеннай сілы і ціску.

Рэспубліка Беларусь пацвярджае падтрымку законна абранаму Прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадура і ўраду краіны, паслядоўна выступаючы за захаванне яе суверэнітэту, незалежнасці і стабільнасці.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы