Сумесны артыкул паслоў Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана ў Інданезіі да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (5 мая 2025 г., газета «Rakyat Merdeka»)
У гэтым годзе мы адзначаем 80-ю гадавіну Перамогі над нацызмам. Другая сусветная вайна, больш вядомая для народаў былога Савецкага Саюза як Вялікая Айчынная вайна, была адной з самых кровапралітных у гісторыі. Каля 27 мільёнаў савецкіх грамадзян аддалі свае жыцці ў барацьбе з нацызмам, чым унеслі вырашальны ўклад у выратаванне свету ад распаўсюджвання чалавеканенавісніцкай ідэалогіі. Тры першыя доўгія, найцяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны ўсе рэспублікі былога СССР практычна сам-насам змагаліся з нацыстамі. Выношваючы захопніцкія планы, гітлераўцы не хавалі намеру раскалоць грамадства і знішчыць краіну. Гэтага не адбылося шмат у чым дзякуючы таму, што грамадзяне ўсіх нацыянальнасцей згуртаваліся пад сцягам абароны свабоды і незалежнасці агульнай Радзімы і нанеслі ворагу поўнае паражэнне.
Наш агульны абавязак – беражліва захоўваць гістарычную памяць аб тых трагічных падзеях і подзвігу мільёнаў людзей, якія загінулі ў імя міру і росквіту будучых пакаленняў. Іх мужнасць і самаахвярнасць сімвалізуюць перамогу над ідэалогіямі нецярпімасці і гвалту.
Салідарнасць, давер і ўзаемадапамога народаў уяўляюць сабой адзін з найважнейшых урокаў Другой сусветнай вайны, найкаштоўнейшую спадчыну, якую нельга страціць ні пры якіх абставінах.
У той жа час мы назіраем тэндэнцыі, накіраваныя на скажэнне гістарычных фактаў, перагляд палітычных, прававых і маральных вынікаў вайны, прыніжэнне ўкладу народаў Савецкага Саюза ў разгром нацызму. У шэрагу выпадкаў апраўдваюцца дзеянні асоб, якія супрацоўнічалі з нацысцкім рэжымам, а памяць аб героях і ахвярах вайны падвяргаецца неабгрунтаванай рэвізіі.
Выклікаюць сур'ёзную занепакоенасць спробы рэабілітацыі нацызму і адмаўленні ўчыненых злачынстваў супраць чалавечнасці. Паводле рашэнняў Нюрнбергскага трыбунала, якія юрыдычна замацавалі заваёвы Перамогі над нацызмам, злачынствы нацыстаў і іх памагатых не маюць тэрміна даўнасці.
Лічым недапушчальнымі дзеянні, накіраваныя на знішчэнне і апаганенне помнікаў і месцаў пахаванняў воінаў-вызваліцеляў любой нацыянальнасці, якія паклалі свае жыцці на Алтар Перамогі, дзе б ні знаходзіліся гэтыя мемарыяльныя аб'екты. Падтрыманне паважлівага стаўлення да гістарычнай спадчыны застаецца важным элементам міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.
Вітаем прымаемую штогод рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН "Барацьба з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія садзейнічаюць эскалацыі сучасных форм расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці". Разглядаем шырокую падтрымку гэтага важнага дакумента, у тым ліку з боку Рэспублікі Інданезія, як пацвярджэнне рашучасці міжнароднай супольнасці не дапусціць паўтарэння трагічных памылак мінулага і будаваць будучыню на аб'яднальных пачатках.
Дзень Вялікай Перамогі – сапраўды народнае, святое свята. Гэта вельмі эмацыянальны дзень для ўсіх нас. Сёння мы схіляем галовы перад светлай памяццю ўсіх, чыё жыццё адабрала Вялікая Айчынная вайна, успамінаем родных, ушаноўваем сваіх герояў.
Дзень Перамогі аб'ядноўвае нас. Мы ўпэўненыя, што павага да памяці аб мінулым і імкненне да міру застаюцца найважнейшымі апорамі стабільнай і бяспечнай будучыні.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by