Памер шрыфта:

Аб стварэнні ў ААН групы сяброў сям’і

04 лютага 2015 г.

04-02-2015

3 лютага 2015 г. Беларусь, Егіпет і Катар арганізавалі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку мерапрыемства, прысвечанае стварэнню групы сяброў сям’і.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 25 краін з розных рэгіёнаў свету, якія праявілі сябе як прыхільнікі традыцыйнай сям’і і сямейных каштоўнасцяў.



Падчас мерапрыемства адбыўся абмен думкамі аб мэтах дзейнасці групы.

Кіраўнікі пастаянных прадстаўніцтваў пры ААН Беларусі, Ватыкана, Егіпта, Інданезіі, Ірана, Емена, Катара, Лівіі, Пакістана, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Судана, Таджыкістана падкрэслілі, што традыцыйная сям’я як аснова чалавечай цывілізацыі павінна быць у цэнтры ўвагі ўрадаў, ААН і яе органаў, грамадзянскай супольнасці.

Удзельнікі мерапрыемства падтрымалі прапанову Беларусі аб інфармаванні кіраўніцтва ААН – генеральнага сакратара ААН і старшыні Генеральнай Асамблеі – аб стварэнні групы сяброў сям’і і распаўсюджванні адпаведнага звароту сябраў групы ў якасці афіцыйнага дакумента Генеральнай Асамблеі ААН.

Удзельнікі сустрэчы таксама дамовіліся ў бліжэйшы час распрацаваць план работы групы на 2015 год.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы