Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў М.Рыжанкоў з Міністрам замежных спраў Індыі

03 ліпеня 2024 г.

 

3 ліпеня 2024 г. напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Індыі Субраманіямам Джайшанкарам.

Міністры абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках ШАС. Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па ключавых пытаннях двухбаковага парадку дня з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і падрыхтоўку кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні.

Бакі дамовіліся найбліжэйшым часам правесці ў Мінску 12-е пасяджэнне Беларуска-Індыйскай Міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры. Прадугледжваецца прымеркаваць да сустрэчы камісіі мерапрыемствы для дзелавых колаў дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы