3 ліпеня 2024 г. напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Індыі Субраманіямам Джайшанкарам.
Міністры абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках ШАС. Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па ключавых пытаннях двухбаковага парадку дня з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і падрыхтоўку кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні.
Бакі дамовіліся найбліжэйшым часам правесці ў Мінску 12-е пасяджэнне Беларуска-Індыйскай Міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры. Прадугледжваецца прымеркаваць да сустрэчы камісіі мерапрыемствы для дзелавых колаў дзвюх краін.