Парадак бязвізавага ўезду для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы
З 15 красавіка 2022 г. уведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) і Літвы, з 1 ліпеня 2022 г. – дадаткова для грамадзян Польшчы. Бязвізавы парадак уезду для грамадзян гэтых дзяржаў будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 г.
Грамадзяне Літвы і грамадзяне (неграмадзяне) Латвіі могуць рухацца (уязджаць і выязджаць) праз міжнародныя пункты пропуску толькі на беларуска-літоўскім і беларуска-латвійскім участках мяжы. Грамадзяне Польшчы могуць уязджаць у Беларусь і выязджаць з яе праз любы беларускі міжнародны пункт пропуску на мяжы з ЕС.
Скарыстацца бязвізавым парадкам уезду можна неабмежаваную колькасць разоў. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Для перасячэння мяжы без візы неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- сапраўдны дакумент для выезду за мяжу
- зялёная карта (пры руху на аўтамабілі)
- поліс медыцынскага страхавання.
Звяртаем увагу, што пры ажыццяўленні транзіту праз Беларусь у трэція краіны неабходна аформіць транзітную візу Рэспублікі Беларусь.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by